Вярба белая

Вярба белая.
Сям\’я Вярбовыя

Вярба белая

Батанічнае апісанне. Хмызняк або дрэва з патрэсканай шэрай карой і доўгімі гнуткімі галінамі. Лісты кароткачаранковыя, ланцэтныя, завостраныя на канцы, зверху зялёныя, знізу болын шызыя. Кветкі сабраныя ў гронкі — паніклыя каташкі, распускаюцца разам з лісцем. Плод — аднагнездавая каробачка. Насенне шматлікае, мяккае, з доўгімі валаскамі, што выходзяць ад асновы насення. Цвіце ў красавіку, пладаносіць у маі.
Распаўсюджанне, сыравіна і нарыхтоўка. Трапляецца на тэрыторыі еўрапейскай часткі, на Каўказе, у Сярэдняй Азіі і Заходняй Сібіры. Расце ў поймах рэк, паблізу вадаёмаў, як дэкаратыўнае дрэва ў парках, каля будынкаў.
3 лекавай мэтай выкарыстоўваецца кара, якую збіраюць з галінак у красавіку — чэрвені, радзей —- лісце. Сушаць у памяшканнях, якія добра праветрываюцца.
У заходнееўрапейскай навуковай медыцыне акрамя вярбы белай ужываецца таксама шэраг іншых відаў гэтага роду.

Хімічны састаў. Кара вярбы змяшчае гліказід саліцын (да 7 %), вітамін С, флаваноіды, дубільныя рэчывы (да 11 %) і інш.

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне. Наяўнасцю ў расліне саліцыну абумоўлена супрацьзапаленчае і кроваспыняльнае дзеянне кары вярбы, а дубільныя рэчывы надаюць ёй вяжучае дзеянне. Акрамя таго, адзначана, што кара расліны дзейнічае як мачагонны і жаўцягонны сродак. Прыём настояў і адвараў кары вярбы паказаны пры хранічным танзіліце, рэўматызме, прастудных захворваннях. Як вяжучы і супрацьзапаленчы сродак ужываецца пры стаматытах, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, матачных крывацёках, паносах, звонку выкарыстоўваецца пры патлівасці ног, некаторых захворваннях скуры.

Адвар кары і лісця вярбы мы рэкамендуем хворым на хранічны танзіліт, рэўматызм, падагру, gры нразмерных менструацыях. У выглядзе ваннаў прызначаем хворым на рэўматоідны поліартрыт, падагру, гемарой, варыкознае расшырэнне вен. Звычайна мы спалучаем ванны з адварамі.
Наяўнасць у кары саліцыну ў адрозненне ад сінтэтычных саліцылатаў дае магчымасць ужываць яе адвары ў тых выпадках, калі сінтэтычныя саліцылаты (аспірын) дрэнна пераносяцца арганізмам або дзейнічаюць раздражняльна на страўнік, печань, кішэчнік.