Дурнап’ян звычайны

РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ

Дурнап’ян звычайны
Сям\’я Паслёнавыя

Дурнап’ян звычайны

Батанічнае апісанне. Аднагадовая травяністая расліна з прамастойным пустым сцяблом, 50—100 см вышынёй. Лісты чаргаваныя, буйныя (да 20 см даўжынёй), яйкападобныя, па краях з буй-нымі выемкамі і зубцамі. Кветкі вялікія (да 4 — 10 см даўжынёй), белыя, адзіночныя, са зрослалістымі чашачкай і венчыкам. Плод — каробачка, пакрытая шыпамі. Цвіце ў ліпені — верасні. Расліна у перыяд цвіцення, а таксама расцёртае лісце маюць дурманлівы пах.
Распаўсюджанне, сыравіна і нарыхтоўка. Сустракаецца ў сярэдняй і паўднёвай зонах еўрапейскай часткі, Заходняй Сібіры, на Каўказе і Далёкім Усходзе, у Беларусі — па ўсёй тэрыторыі, пераважна ў паўднёвай частцы. Расце на сметніках, каля жылля, на пустках, уздоўж платоў.

3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваецца лісце дурнап\’яну звычайнага. Збіраюць яго з пачатку цвіцення да восені. Сушаць хутка, у памяшканнях, якія добра праветрываюцца.

Хімічны састаў. Лісце дурнап\’яну ўтрымлівае алкалоіды трапа-навай групы (гіасцыямін, атрапін, скопаламін).

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне.

Прэпараты дурнап\’яну валодаюць халіналітычнымі і спазмалітычнымі ўласцівасцямі. Прыгнечваюць функцыю залозістых органаў, змяншаюць сліна- і потавыдзяленне, зніжаюць сакрэцыю страўнікавага соку і соку падстраўнікавай залозы. Алкалоід гіасцыямін, што ўтрымліваецца ў расліне, аказвае бронхарасшыральнае ўздзеянне, танізуе і ўзбуджае дыхальны цэнтр.

Лісце дурнап\’яну выкарыстоўваюць пераважна пры бранхіяльнай астме, бранхітах, сутаргавым кашлі і іншых захворваннях дыхальнай сістэмы, дзе натрабуецца зняць спазмы гладкай мускулатуры. Лісце дурнап\’яну з\’яўляецца асноўным кампанентам супрацьастматычных цыгарэт.
У народнай медыцыне галенавыя прэпараты расліны выкарыстоўваюць пры эпілепсіі, грудной жабе, рэўматызме, радыкуліце, астме. Павялічаныя дозы прэпаратаў дурнап\’яну ўзбуджаюць нервовую сістэму.