Валярян лекавы

РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ

Валярян лекавы
Сям\’я Валяр\’янавыя

Валярян лекавы

Батанічнае апісанне. Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1,5 м, з кароткім карэнішчам, ад якога адыходзяць шматлікія тонкія доўгія карані. Сцябло прамастойнае, пустое, баразнаватае. Лісты няпарнаперыстыя, супраціўныя, з 5—11 парамі лісцікаў даўжынёй 7—25 см і шырынёй 3—10 см. Кветкі дробныя, лейкападобныя, ружовыя ці лілова-ружовыя, духмяныя, сабраныя ў шчыткападобныя суквецці. Плод — сямянка, 2—3,8 мм даўжынёй і да 1,7 мм шырынёй з перыстым чубком. Цвіце ў чэрвені — жніўні. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна. Расліна мае спецыфічны валярянавы нах.
Распаўсюджанне, сыравіна і нарыхтоўка. Распаўсюджаны амаль па ўсёй тэрыторыі, за выключэннем Крайняй Поўначы і пустынных раёнаў Сярэдняй Азіі. Шырока прадстаўлены ў Беларусі. Расце на вільготных лугах, на балотах і ў забалочаных лясах і хмызняках.

Лекавай сыравінай з\’яўляецца карэнішча з каранямі. Звычайна карэнішчы атрасаюць ад зямлі, прамываюць у праточнай халоднай вадзе, лепш у кошыку. Ачышчаныя карэнішчы разразаюць на 2— 4 часткі і пакідаюць на 1—2 дні на свежым паветры для падвяльвання. Пасля гэтага сушаць у цяньку, у памяшканнях, якія добра праветрываюцца, або ў сушыльнях пры тэмпературы да 40 °С. Сыравіна мае характэрны моцны пах, захоўваецца ў сухіх памяш-каннях на працягу 3 гадоў.

Хімічны састаў.

Карэнішчы і карані валяр\’яну ўтрымліваюць да 3,5 % эфірнага алею (асноўным камнанентам з\’яўляецца барніл-ізавалер\’янат), ізаваляр\’янавую кіслату, барнеол, міртанол, пінены, сесквітэрпены, спірты, эфіры мурашынай, алейнай і воцатнай кіслот, дубільныя рэчывы, а таксама шэраг алкалоідаў (хатынін, валяр\’ян), гліказіды, смолы, крухмал, камедзь, вітамін С, арганічныя кіслоты (пальміцінавая, стэарынавая, яблычная, мурашыная )

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне.

Шматгадовай медыцынскай практыкай адзначана, што прэпараты валяр\’яну дзейнічаюць заспакаяльна на цэнтральную нервовую сістэму, узмацняюць дзеянне снатворных, валодаюць спазмалітычнымі ўласцівасцямі. Карэнішчы валяр\’яну эфектыўныя пры разумовым ператамленні, нервовым знясіленні, захворванні шчытападобнай залозы, эпілепсіі, астме, каранарнай недастатковасці з болевым сіндромам. Адзначана лячэбнае дзеянне пры спазмах гладкамышачных органаў, гінертанічнай хваробе I ступені, пры захворваннях печані і жоўцевывадных шляхоў (павялічвае жоўцевыдзяленне). Адзначана, што малыя дозы валяр\’яну ўзбуджаюць цэнтральную нервовую сістэму, а вялікія дозы супакойваюць.

Нрэпараты валяр\’яну ўжвіваюцца ў выглядзе настояў, густога экстракту, настоек, уваходзяць у склад розных збораў (ветрагоннага, жаўцягоннага і агульнаўмацавальнага дзеяння). Вядомы савецкі ўрач Б. Вотчал раіў ужываць валяр\’ян у выглядзе чаю. Для гэтага неабходна заварыць кіпнем 8—10 г здробненага кораню валяр\’яну, прычым шклянку трэба накрыць сподачкам такім чынам, каб донца акунулася ў настой (не вытыхаюцца эфірныя алеі). Звычайна чай з валяр\’яну заварваюць увечары і п\’юць на працягу наступнага дня як заспакаяльны сродак пры нервовым узбуджэнні, бяссонніцы, неўрозах сардэчна-сасудзістай сістэмы, спастычным стане страўнікава-кішачнага тракту.

Шырока выкарыстоўваюцца прэпараты валяр\’яну ў комплексе з іншымі лекавымі рэчывамі. Так, у комплексе з брамідамі ён эфектыўны пры лячэнні хвароб унутраных органаў і нейрадэрмітаў. Валяр\’ян уваходзіць у склад канель Зяленіна, кардыявалену, карвалолу, валакардзіну, пілюль Шарышэўскага. Прэпараты валяр\’яну ўваходзяць у склад заспакаяльных чаяў (№ 1 —5), страўнікавага (1) і ветрагонных (№ 1, 2, 4, 5).

У народнай медыцыне прэпараты валяр\’яну ўжываюць пры болях у сэрцы, істэрыі, эпілепсіі, нервовых ператамленнях, як супрацьірвотны, глістагонны сродак, пры метэарызме, галаўных болях, мігрэнях і г. д.
Неабходна ўлічваць і тое, што прэпараты валяр\’яну нельга ўжываць доўгі час, бо яны выклікаюць парушэнні функцыі страўнікава-кішачнага тракту. Пры працяглым прыёме трэба рабіць пэўныя перапынкі.

Мы назіралі добры тэрапеўтычны эфект настою карэнішча валяр\’яну ў спалучэнні з сардэчнікам і глогам (пароўну) пры захворваннях сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія суправаджаюцца спазмамі каранарных сасудаў і тахікардыяй, а таксама як заспкаяльнага сродку ў выглядзе чаю. Пры неўратычных станах акрамя настою добра прымаць 1—2 разы на тыдзень на працягу 15 мін валяр\’янавыя ванны з разліку 5 г сыравіны на 1 л вады. Лячэнне неабходна праводзіць з перапынкамі і пад кантролем урача.