Блёкат чорны

РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ

Сям\’я Паслёнавыя

Блёкат чорны

Батанічнае апісанне.
Блёкат чорны — адна- і двухгадовая травяністая расліна да 90 см вышынёй, са стрыжнёвым слабагалінастым коранем. Сцябло прамастойнае, цыліндрычнае, галінастае, клейка-пушыстае. Сцябловыя лісты чаргаваныя, глыбока выемча-тазубчастыя, падоўжана-яйкападобныя, зверху цёмна-, знізу шэравата-зялёныя; верхнія лісты сядзячыя, паўсцеблаабдымныя. Кветкі бруднавата-жаўтаватыя, сабраныя на верхавіне сцяблоў у завіткі. Плод — двухгнёздавая каробачка, што адкрываецца наверсе вечкам. Насенне буравата-шэрае, пляскатае. Цвіце з чэрвеня да жніўня. Насенне выспявае ў жніўні — верасні. Размнажаецца толькі насеннем.

Распаўсюджанне, сыравіна і нарыхтоўка.

Влёкат чорны распаў-сюджаны ў еўрапейскай частцы, Заходняй і Усходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, радзей на Далёкім Усходзе. У Беларусі часцей сустракаецца на поўдні. Расце на сметніках, каля плоту, наўзбоч дарог, радзей на палях.
Як лекавую сыравіну збіраюць лісце блёкату чорнага. Яго нарыхтоўваюць у ліпені — верасні ў часе цвіцення расліны, толькі. ў сухое надвор\’е, сушаць адразу ж на гарышчы з добрай вентыляцыяй або пад павеццю, расклаўшы тонкім слоем на тканіне або паперы. Пры выкарыстанні сушылак тэмпература награвання матэрыялу не павінна неравышаць 60 °С.
Уся расліна ядавітая і мае моцны непрыемны пах, таму пры рабоце з блёкатам у памяшканнях рот і нос неабходна закрываць марлевай павязкай, а на вочы надзяваць ахоўныя акуляры.

Хімічны састаў.

Уся расліна змяшчае алкалоіды (да 0,10 % у лісці, 0,18 у каранях, 0,02 у сцябле, 0,10 % у насенні). У састаў алкалоідаў уваходзяць: гіасцыямін, атрапін, скопаламін. Насенне ўтрымлівае тлусты алей (каля 34 %), у састаў якога ўваходзяць алеінавая, лінолевая і насычаныя тлустыя кіслоты.

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне.

Прэпараты блёкату чорнага валодаюць спазмалітычным, болесуцішальным і седатыўным дзеяннем, што абумоўлена наяўнасцю ў расліне трапанавых алкалоідаў. Устаноўлена таксама, што блёкат чорны памяншае сакрэцыю страьавальных і потавых залоз, дабратворна дзейнічае пры балючых менструацыях. Ужыванне вялікіх доз прэпаратаў расліны выклікае моцную ўзбуджанасць, расстройства мовы і глытання, зрокавыя галюцынацыі, трызненне, эпілептычныя сутаргі са стратай прытомнасці. Па гэтай прычыне прэпараты блёкату чорнага не варта прымяняць без прызначэння і кантролю ўрача.

У невялікіх дозах прэпараты блёкату дзейнічаюць як заспакаяльны сродак, паніжаюць сакраторную і маторную функцыі страўніка і кішэчніка, здымаюць балючыя спазмы гэтых органаў. Прэпараты блёкату ўжываюцца як болесуцішальны сродак пры неўралгічных болях, як антыспастычны пры хранічных бранхітах, бранхіяльнай астме, захворваннях жоўцевых і мочавывадных шляхоў. Звонку расліна выкарыстоўваецца ў выглядзе блёкатавага алею ці спіртавой настойкі ў сумесі з алеем для расціранняў пры рэўматоідным поліартрыце, падагры, у выглядзе аплікацый на выцятае месца, пры фурункулёзе і інш. Як заспакаяльны сродак блёкат уваходзіць у састаў прэпарата «Аэрон», як спазмалітычны — у склад супрацьастматычнага збору «Астматол», які ў выглядзе цыгарэт прызначаецца хворым на бранхіяльную астму.

Мы выкарыстоўваем блёкат як спазмалітычны і зніжаючы сакрэцыю страўніка сродак пры бранхіяльнай астме, спастычным кашлі, балючых менструацыях, пры скаргах у клімактэрычны перыяд, а таксама пры нырачнакаменнай хваробе. Як заспакаяльны нрызначаецца хворым на экзему, нейрадэрміты. У выглядзе анлікацый выкарыстоўваем пры моцных болях у хворых, што пакутуюць ад рэўматоіднага поліартрыту, як націранне выцятых месцаў, пры нейраміязітах, расцяжэннях. Блёкатавы алей атрымліваем шляхам настойвання лісця блёкату на алеі на працягу 7 — 10 дзён.