Хмель звычайны

b]РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ

Хмель звычайны . Сям’я Тутавыя .[/b]

Хмель звычайны

Батанічнае апісанне. Шматгадовая накручастая расліна. Сцябло доўгае, тонкае, пакручастае, чатырохграннае, пустое, да 5 і больш метраў даўжынёй, з вострымі кручкаватымі калючкамі. Лісты супраціўныя, трох-, няцілопасцевыя, доўгачаранковыя, верхнія — чаргаваныя з прылісткамі. Тычынкавыя кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, у рыхлых мяцёлках, сабраныя ў пазушных суквеццях у выглядзе шыпіак. Песцікавыя кветкі яйкападобныя, сядзячыя ў вуглах лістоў; гэтыя суквецці складаюцца з буйных прыкветкаў, у вуглах якіх размешчаны кветкі. У перыяд плодавыспявання прыкветкі, разрастаючыся, утвараюць зеленавата-жоўтыя шышкі. Прыкветкі і калякветнікі ўсеяны залозкамі, якія ўтрымліваюць араматычнае рэчыва лунулін. Цвіце ў чэрвені -жніўні. Плады (арэшкі) выспяваюць у жніўні — верасні.

Распаўсюджанне, сыравіна і нарыхтоўка.
Распаўсюджаны ў еўрапейскай частцы, Сярэдняй Азіі, Заходняй Сібіры і на Далёкім Усходзе. Расце ў ліставых лясах, па абрывах рэк, у кустах, каля дарог, на культурных плантацыях; аддае перавагу вільготнай глебе.
Як лекавую сыравіну збіраюць шышкі хмелю ў пачатковай стадыі выспнвання. Сушаць у цяньку, на гарыінчах.

Хімічны састаў.
Шышкі хмелю ўтрымліваюць горкае рэчыва лупулін, вітаміны (руцін, В1, Вз, В6, РР), эфірны алей (да 3 %), гармоны, арганічныя кіслоты, флаваноіды, дубільныя рэчывы, воск, алкалоід хумулін, фітанцыды, смалістыя і фарбавальныя рэчывы. Лісце ўтрымлівае аскарбінавую кіслату (да 173,6 мг%).

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне.
Прэпараты шышак хмелю аказваюць заспакаяльнае, мачагоннае, супрацьзапаленчае, болесуцішальнае дзеянне, а таксама ўзбуджаюць апетыт. У медыцынскай практыцы знайшлі выкарыстанне ў выглядзе настою пры неўрозах, бяссонніцы, цыстыце, для ўзбуджэння апетыту, як заснакаяльны сродак пры палавым узбуджэнні і неўрозах у клімактэрычны перыяд.

Эфектыўныя прэпараты хмелю нры сардэчна-сасудзістай недастатковасці, неўрозах сэрца, міякардыце, захворваннях нырак і нырачнакаменнай хваробе. У некаторых выпадках служаць для стымуляцыі лактацыі ў кормячых маці і як дапаможны сродак ад эпілепсіі. Звонку у выглядзе ваннаў, пры-мочак, мазей, выкарыстоўваюць пры скурных хваробах, дэрматытах, радыкулітах, неўралгіі, як болесуцішальны пры ўдарах.

Шышкі хмелю ў выглядзе настою мы выкарыстоўваем у зборах як заспакаяльны сродак, пры бяссонніцы, атэрасклерозе, кардыянеўрозе, празмернай істэрычнай і сексуальнай раздражняльнасці, як мачагонны — пры хранічным прастатыце, як супрацьзапаленчы і седатыўны — пры захворванні нырак і мача-вога пузыра, гемароі, болях у страўніку. Дадаем у зборы для лячэбных ваннаў як заспакаяльны пры неўрастэніі, бяссонніцы, скурных захворваннях (экзема, нейрадэрміт, фурункулёз), у клімактэрычным перыядзе. Зборы лекавых раслін, у якія ўваходзяць шышкі хмелю, у выглядзе аплікацыі прызначаем пры неўралгіі, радыкулітах.

Трэба пазбягаць ужывання павялічанай дозы прэпаратаў хмелю.