Мацярдушка звычайная

РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ
Мацярдушка звычайная. Сям’я Губакветныя

Мацярдушка звычайная

Батанічнае апісанне.
Шматгадовая травяністая расліна, 30— 60 см вышынёй, сцябліны прамастойныя, уверсе разгалінаваныя, густаваласістыя на дзвюх супрацьлеглых гранях. Лісты чаранковыя, яйкападобныя або прадаўгавата-яйкападобныя, 2 — 5 см даўжынёй і 1—2,5 см шырынёй, з чаранкамі 5 — 12 см даўжынёй, па краях дробназубчастыя ці суцэльнакрайнія. Кветкі дробныя, сабраны ў пазухах прыкветкавых лістоў у нешматкветкавыя кальчакі, якія ўтвараюць коласападобныя суквецці, сабраныя на верхавінах сцяблін і іх разгалінаванняў у шчыткападобныя мяцёлкі. Цвіце ў ліпені — жніўні. Плады з чатырох арэшкаў, якія змяшчаюцца ў чашачцы, выспяваюць у верасні — кастрычніку.

Распаўсюджанне, сыравіна і нарыхтоўка.
Сустракаецца па ўсёй тэрыторыі еўрапейскай часткі , за выключэннем Крайняй Поўначы. Найболып характэрна для лесастэпавай зоны. Расце ў хмызняках, на высечках і ўзлесках, наўзбоч дарог, звычайна разрэджанымі групамі.
3 лячэбнай мэтай выкарыстоўваецца трава мацярдушкі, якая нарыхтоўваецца ў часе цвіцення. Нарыхтоўку ў адным і тым жа масіве можна праводзіць 2—3 гады запар. Сушаць сыравіну ў памяшканнях, што добра праветрываюцца, ці ў сушыльнях з тэмпературай да 40 °С.

Хімічны састаў.
Трава мацярдушкі ўтрымлівае эфірны алей (1,2 %), флаваноіды, дубільныя рэчывы, аскарбінавую кіслату (да 565 мг% у лісці), пігменты. У састаў насення ўваходзіць да 28 % хуткавысыхаючага тлустага алею і інш.
Асноўным дзейным пачаткам з’яўляецца эфірны алей, у састаў якога ўваходзяць тымол і яго ізамер карвакрол, біцыклічныя сесквітэрпены (12,5 %), свабодныя спірты і інш.

Фармакалагічныя ўласцівасці і выкарыстанне.
Прэпараты мацярдушкі ўзмацняюць перыстальтыку кішэчніка, павышаюць
сакрэцыю страўнікавага соку, аказваюць заспакаяльнае ўздзеянне на цэнтральную нервовую сістэму.
Настоі мацярдушкі звычайна выкарыстоўваюць для паляпшэння стрававання, пры гіпа- і анацыдных гастрытах, пры атаніі кішэчніка, як патагонны і адхарквальны сродак пры хранічных бранхітах. Яна ўваходзіць у склад збораў: груднога (1), патагоннага (2, 4), ветрагоннага (3) і для паласкання горла (4). Эфектыўныя настоі мацярдушкі пры халецыстытах, энтэракалітах, якія суправаджаюцца запорамі і метэарызмам.

Настойка травы мацярдушкі выкарыстоўваецца для паласкання ротавай поласці пры лячэнні ангін, гінгівітаў. Гатуюць яе з разліку 10 г травы на 200 мл вады. Па 1/2 шклянкі два разы на дзень за 10 — 15 мін да яды. Трава мацярдушкі ўваходзіць у склад араматычных збораў, якія выкарыстоўваюцца для прыпарак і ваннаў.

У народнай медыцыне мацярдушка шырока ўжываецца як кроваспыняльны сродак, пры жаночых хваробах, для павелічэння лактацыі. Паспяхова выкарыстоўваецца пры гастрытах, для ўзбуджэння анетыту, як адхарквальны сродак пры захворванннх верхніх дыхальных шляхоў. Дае станоўчы эфект пры нервовым пераўзбуджэнні, бяссонніцы, адсутнасці менструацыі, белях, рэўматызме, болях у жываце, звонку ў выглядзе кампрэсаў — пры залатусе, фурункулёзе, нарывах. Адварам расліны палошчуць горла пры ларынгітах і ларынгафарынгітах.

3 лячэбнымі мэтамі намі выкарыстоўвалася трава мацярдушкі звычайнай у зборах пры лячэнні гіпа- і анацыдных гастрытаў, дыскінезіі жоўцевых шляхоў і калітаў, як адхарквальны пры бранхітах і бранхіяльнай астме. Уваходзіць у зборы для араматычных ваннаў, што выкарыстоўваюцца пры лячэнні хворых на экзему і нсарыяз. Для прыгатавання ванны 100 г сыравіны заліваем 3—5 л кіпню, настойваем 3—4 гадзіны, потым выліваем у ваду патрэбнай тэмпературы.

Прэпараты мацярдушкі не рэкамендуецца выкарыстоўваць цяжарным жанчынам, бо гэта можа перарваць цяжарнасць.