АСНОЎНЫЯ ЗБОРЫ ЛЕКАВЫХ РАСЛІН

Асноўнымі формамі выкарыстання лекавых раслін з\’яўляюцца настоі і адвары. Для іх прыгатавання неабходна браць здробненую раслінную сыравіну ў вагавых суадносінах, што прыводзяцца ніжэй у рэцэптуры.

Настой асобных раслін або збораў гатуюць наступным чынам: 10 г (1 — 2 ст. л.) сыравіны- кладуць у эмаліраваны посуд, заліваюць 200 мл (1 шклянка) гатаванай вады, закрываюць накрыўкай і вытрымліваюць на вадзяной лазні 15 мін, ахалоджваюць пры хатняй тэмпературы 45 мін, працэджваюць, рэшткі сыравіны адціскаюць. Аб\’ём атрыманага адвару даводзяць гатаванай вадой да 200 мл.

Адвар гатуюць наступным чынам: 10 г (1—2 ст. л.) сыравіны кладуць у эмаліраваны посуд, заліваюць шклянкай гатаванай вады і вытрымліваюць пад на-крыўкай 30 мін на вадзяной лазні, ахалоджваюць пры хатняй тэмпературы 10 мін, працэджваюць, жамерыны адціскаюць. Аб\’ём атрыманага адвару даводзяць гатаванай вадой да 200 мл.

Спецыялістамі прапанаваны шэраг больш зручных спосабаў гатавання настояў і адвараў. А. А. Ладыгіна і Р. С. Марозава (1987) раяць гатаваць настоі ў тэрмасе. Сутачную дозу расліннай сырвіны (2—3 лыжкі) неабходна ўвечар засынаць у тэрмас, заліць двума шклянкамі крутога кіпню і пакінуць для настойвання да раніцы. Увесь настой прымаецца ў цёплым выглядзе (але не гарачым!) на працягу дня. Захоўваць настой у тэрмасе больш за суткі не рэкамендуецца.

Каб прыгатаваць адвар, сыравіну звычайна кладуць ў эмаліраваны посуд і гатуюць пад пакрыўкай 15 — 20 мін. Адвар даводзяць кіпнем да першапачатковага аб\’ёму.

У народнай медыцыне шырока вядомы спосаб настойвання лекавай сыравіны на працягу 6—10 гадзін у гліняным посудзе.

Адной з найбольш эфектыўных формаў выкарыстання лекавых раслін з\’яўляюцца сокі. Іх можна прыгатаваць у хатніх умовах. Звычайна бяруць толькі што нарваныя расліны, мыюць у праточнай вадзе, затым прапускаюць праз мясарэзку. Атрыманую кашку адціскаюць праз ільняное палатно або некалькі слаёў марлі. Жамерыны змешваюць з невялікайколькасцю вады і зноў адціскаюць. Гэта можна зрабіць двойчы, бо ў жамерынах заўсёды застаюцца дзейныя рэчывы. Неабходна памятаць, што прыгатаваныя такім чынам сокі патрэбна ўжываць толькі ў свежым выглядзе і не рабіць іх на запас, бо яны вельмі хутка пачынаюць брадзіць. Дапускаецца кароткачасова (2—3 дні) захоўваць іх у халадзільніку. Ужываць сокі рэкамендуецца перад ядой, змешваючы іх, калі яны горкія, з рысавым адварам.

Прыведзеныя ў гэтым дадатку разавыя дозы, а таксама колькасць сутачных прыёмаў галенавых сродкаў і сокаў пры неабходнасці можна змяніць у залежнасці ад працякання хваробы і індывідуальных асаблівасцей хворага. Сутачная доза расліннай сыравіны, якая не змяшчае моцнадзейных рэчываў, можа быць павялічана, калі гэта неабходна, у два разы. Пры паўторных курсах лячэння варта выкарыстоўваць іншыя зборы падобнага фармакалагічнага дзеяння. Зборы, што прыводзяцца ніжэй, неабходна ўжываць у выглядзе настояў, калі іншыя паказанні адсутнічаюць.