 |
Абляпіха крушынападобная, плады Сок пладоў ужываецца як полівітамінны сродак. Алей з насення аказвае ранагаючае, антыбактэрыяльнае і супрацьатэрасклератычнае дзеянне. Выкары-стоўваецца пры апёках, трафічных язвах, эрозіях шыйкі маткі, практытах, гемароі, трэшчынах ануса, язвавай хваробе страўніка і дванаццаціперснай кішкі, атэрасклерозе, інтаксікацыях печані.
Авёс пасяўны, насенне, трава Прысутнасць у зерні вугляводаў, тлушчаў, бялкоў і вітамінаў комплексу В абумоўлівае шырокае выкарыстанне расліны ў лячэбнай практыцы. Слізістыя ад-вары з аўса ўжываюць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, астэніі, жалезадэфіцытнай анеміі, у дэрматалогіі.
Алтэя лекавая, карані Дзякуючы наяўнасці вялікай колькасці рэчываў калоіднага характару (слізі, крухмал і інш.) валодае абвалакальнымі, ахоўнымі, памякчальнымі, супраць-запаленчымі ўласцівасцямі, а таксама аказвае адхарквальнае і слабае абязбольвальнае даеянне. Ужываюць пры захворваннях дыхальных шляхоў, страўнікава-кішачнага тракту (асабліва пры павышанай кіслотнасці страўніка), экземе, псарыязе..... |
 |