АЛКАЛОІДЫ

Алкалоіды ўяўляюць сабой гетэрацыклічныя азотзмяшчальныя асновы расліннага паходжання. Назву гэтыя рэчывы атрымалі ад арабскага слова «алкалі» (шчолач) і грэчаскага «ейдас» (падобны).

У раслінах алкалоіды ўтрымліваюцца пераважна ў выглядзе солей арганічных кіслот — лімоннай, яблычнай, шчаўевай, янтарнай і інш. Упершыню алкалоіды былі адкрыты ў 1803 г. у Германіі. Гэта быў асноўны алкалоід маку — марфін. Потым былі вылучаныя стрыхнін (1808 г.), хінін (1820 г.), каніін (1827 г.), нікацін (1828 г.), калхіцын (1833 г.) і г. д. У цяперашні час вядома больш за 5000 алкалоідаў. Многія з іх валодаюць важнымі фармакалагічнымі асаблівасцямі і маюць вельмі вялікае значэнне для практычнай медыцыны. Я. А. Шацкі прыраўноўваў значэнне адкрыцця алкалоідаў для медыцыны да значэння адкрыцця жалеза для сусветнай культуры. Зараз у X дзяржаўнай фармакапеі на долю прэпаратаў алкалоідаў і іх лекавых форм прыпадае 83 артыкулы (11 %).

Аб распаўсюджанні алкалоідаў у раслінах меркаваць складана, бо ў 95 % усіх відаў раслін яны не даследаваліся. 3 асобных сем\’яў найбольш багатыя па колькасці алкалоіданосных прадстаўнікоў наступныя: хвашчовыя, дзеразовыя, эфедравыя, лілейныя, амарылісавыя, казяльцовыя, макавыя, струкавыя, кактусавыя. Шырокае распаўсюджанне ў раслінным свеце і разнастайнасць хімічнага саставу алкалоідаў наводзіць на думку пра біялагічную поліфункцыянальнасць гэтых злучэнняў. Аднак яснасці ў гэтым пытанні пакуль што няма. Ёсць некаторыя звесткі на карысць таго, што алкалоіды іграюць ролю азотзмяшчальных сакраторных злучэнняў накшталт мачавіны і мачавой кіслаты ў жывёл, дзейнічаюць як рэгулятары росту і спрыяюць падтрыманню іоннага балансу дзякуючы сваёй здольнасці ўтвараць хелаты. Назапашаны больш пераканаўчыя факты пра ахоўную ролю алкалоідаў ад паядання раслін жывёламі. Алкалоіды адрозніваюцца шматбаковым і моцна выражаным уздзеяннем на жывёльныя арганізмы і тканкі. Яны аказваюць транквілізацыйнае і стымуляцыйнае ўздзеянне на цэнтральную нервовую сістэму (ЦНС), гіпертэнзіўпае і гіпатэнзіўнае ўздзеянне, сасудазвужальнае і сасударасшыральнае ўздзеянне на сардэчна-сасудзістую сістэму, піматбаковы ўплыў на медыятарныя сістэмы і функцыянальную дзейнасць мышачнай сістэмы. У якасці прыкладаў разгледзім некалькі добра вядомых алкалоідаў.

Нікацін — вельмі таксічны алкалоід, што ўтрымліваецца ў лісці тытуню. Малекула злучэнпя складаецца з пірыдзіну і піралідзіну. Уздзейнічае на вегетатыўную нервовую сістэму і звужае крывяносныя сасуды. Прадстаўнікі сям\’і паслёнавых, асабліва беладонна, блёкат, дурнап\’ян, утрымліваюць трапанавыя алкалоіды — атрапін, скапаламін і гіасцыямін.

Атрапін і гіасцыямін — моцныя спазмалітыкі, расслабляюць гладкую мускулатуру, паніжаюць сакрэцыю страўнікава-кішачнага тракту, расшыраюць зрэнку, а таксама ўзбуджаюць цэнтральную нервовую сістэму. Скопаламін, наадварот, супакойвае ЦНС, а ў астатнім аказвае атрапінападобнае ўздзеянне.

Высокім змяшчэннем розных алкалоідаў вызначаецца опій, для атрымання якога выкарыстоўваецца мак снатворны. Асноўны алкалоід — марфін — валодае магутным абязбольвальным уздзеяннем, аднак выклікае наркаманію. Вытворнае марфіну — гераін — таксама добра вядомы наркотык. Адным з кампанентаў опію з\’яўляецца папаверын, які ўжываецца ў якасці эфектыўнага супрацьсутаргавага сродку.

Да алкалоідаў пурынавага рада належаць кафеін, тэафілін і тэабрамін. Іх прыроднымі крыніцамі служаць лісце чаю, зярняты кавы, бабы какавы. Важныя ў медыцынскіх адносінах алкалоіды ўтрымліваюцца ў траве падтынніку вялікага, дзеразы-баранца, траве і лісці барвенку малога, лісці і каранях барбарысу звычайнага, карэнішчах гарлачыка жоўтага, пладах перцу, спарынні і ў іншых раслінах.