МІНЕРАЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ

Мінеральныя рэчывы ў залежнасці ад іх змяшчэння ў раслінах падзяляюцца на дзве групы — макра- і мікраэлементы. Многія з іх іграюць важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма.

Так, медзь удзельнічае ва ўтварэнні рада ферментаў кроваўтварэння, стымулюе выпрацоўку гармонаў гіпофіза. Выяўлена роля медзі ў абяс-шкоджванні таксінаў і выпрацоўцы антыцел, павышэнні ўстойлівасці арганізма да ўздзеяння фактараў знешняга асяроддзя. Цынк у арганізме з\’яўляецца актыватарам шэрагу акісляльна-аднаўленчых рэакцый, уваходзіць у састаў ферментаў, што забяспечваюць тканкавае дыханне. Хром у арганізме чалавека ўдзельнічае ў рэгуляцыі метабалізму халестэрыну, актывуе рад ферментаў, спрыяе засваенню глюкозы і падтрымлівае нармальны ўзровень цукру ў крыві.
Магній з\’яўляецца састаўной часткай рада ферментаў, неабходны пры перадачы нервовага імпульса, валодае антыспастычным і сасударасшыральным дзеяннем, удзельнічае ў рэгуляцыі халестэрынавага абмену.

Марганец і яго солі ўваходзяць у састаў ферментаў, што рэгулююць акісляльна-аднаўленчыя працэсы. Ён неабходны для біясінтэзу ханурантынсульфату, які ўдзельнічае ў метабалізме злу-чальнай тканкі. Марганец уплывае на рост і размнажэнне клетак, прымае ўдзел у кроваўтварэнні, ад яго залежыць засваенне арганізмам медзі.
Жалеза актыўна ўдзельнічае ў акісляльна-аднаўленчых працэсах, імуналагічных рэакцыях, неабходнае для нармальнага кроваўтварэння і росту.

Ёд з\’яўляецца важнейшым мікраэлементам, які ўдзельнічае ў біясінтэзе гармону шчытападобнай залозы — тыраксіну. Гэты гармон іграе выключна важную ролю ў рэгуляцыі энергетычнага абмену арганізма, аказвае істотны ўплыў на водна-салявы, бялковы, вугляводны абмен, узмацняе метабалічныя працзсы, рэгулюе дзейнасць печані, сардэчна-сасудзістай і цэнтральнай нервовай сістэм. Фтор актыўна ўдзельнічае ва ўтварэнні касцявой тканкі і асабліва дэнтыну.

Такім чынам, для нармальнага функцыяніравання арганізма неабходны шэраг макра- і мікраэлементаў. Іх недахоп, як і лішак, прыводзіць да ўзнікнення той або іншай паталогіі. Так, існуе пэўная сувязь паміж змяшчэннем медзі ў страўнікавым соку і станам ферментатыўнай функцыі страўніка.

Пры навышаным утрыманні медзі назіраецца зніжэнне актыўнасці пепсіну і, наадварот, пры паніжаным актыўнасць пепсіну ўзрастае і нават часам пера-сягае нармальныя паказчыкі. Адзначана, што павышэнне ўтрымання медзі ў арганізме звязана і з павелічэннем узроўню вітаміну В1. У хворых на эпілепсію адзначаецца «меднае галаданне» печані. Своеасаблівае размеркаванне медзі ў арганізме назіраецца пры інфекцыйных захворваннях (туберкулёзе, менінгіце, шкарлятыне): на фоне павышэння канцэнтрацыі элемента ў сываратцы крыві адбываецца рэзкае зніжэнне яго ўтрымання ў эрытрацытах. Пры інфаркце міякарда зрухі ўзроўню медзі і цынку ў сываратцы крыві настолькі выражаныя і пастаянныя, што выяўленне гэтых элементаў можа служыць дыягнастычным паказчыкам. Нястача медзі ў арганізме побач з недахопам ёду іграе вялікую ролю ў фарміраванні валляковай эндэміі.

Істотныя зрухі ў абмене кобальту, цынку і медзі адбываюцца пры гепатыце і жоўцекамянёвай хваробе. Значныя парушэнні абмену медзі, кобальту, нікелю і асабліва жалеза адзначаюцца ў людзей, якія пакутуюць ад хранічных запаленчых захворванняў страўніка і кішэчніка, што звязана галоўным чынам з парушэннем працэсаў усмоктвання гэтых элементаў, а таксама са змяненнем складу нармальнай мікрафлоры кішэчніка, якая, як вядома, з\’яўляецца крыніцай шэрагу мікраэлементаў.

Зніжэнне ўзроўню крэмнію і алюмінію ў Крыві адзначана ў хворых на экзему, нейрадэрміт, лускаваты лішай. Недахоп у крыві магнію прыводзіць да адпаведнага павелічэння змяшчэння кальцыю, што можа спрыяць паскарэнню развіцця атэрасклератычнага працэсу, асабліва ў людзей сталага ўзросту. Акрамя таго, дэфіцыт у арганізме магнію адмоўна адбіваецца на выдзяляльнай функцыі нырак у выніку перараджэння нырачных канальцаў і клубочкаў. Пры недахопе калію адзначаецца парушэнне праводнасці нервовага імпульсу ў нейрамышачным сінапсе, зніжаецца мышачная сіла і вынослівасць, развіваецца сардэчная арытмія. Сур\’ёзныя парушэнні дзейнасці сэрца маюць месца таксама пры дэфіцыце ў арганізме кобальту.

Пры недастатковай функцыі парашчытападобных залоз, што рэгулююць утрыманне ў арганізме кальцыю, у чалавека развіваецца цяжкае захворванне — тэтанія, якое праяўляецца сутаргавым сіндромам і суправаджаецца зніжэннем узроўню кальцыю ў крыві. 3 абменам кальцыю ў арганізме звязан абмен стронцыю. Наогул, у фізіялагічным сінергізме мікраэлементаў можна пераканацца на прыкладзе вывучэння працэсаў кроваўтварэння, дзе прымаюць удзел не меней як шэсць мікраэлементаў: жалеза, медзь, цынк, кобальт, нікель, марганец, ужо не кажучы пра такія элементы, як натрый, калій, кальцый.
Пры недахопе ў арганізме бору зніжаецца хуткасць акіслення цукраў, амінаванне прадуктаў вугляводнага абмену і сінтэз бялкоў.

Побач з праяўленнем пэўных захворванняў, недахоп макраці мікраэлементаў, як правіла, прыводзіць і да агульных парушэнняў, звязаных галоўным чынам са зніжэннем супраціўляльнасці арганізма ўвогуле, што павышае яго схільнасць да рада захворванняў як інфекцыйнай, так .і неінфекцыйнай прыроды.
Са сказанага вынікае, што для нармалізацыі функцыяніравання хворага арганізма ў многіх выпадках неабходна паступленне пэўных макра- і мікраэлементаў звонку. У якасці крыніц мінеральных рэчываў могуць выкарыстоўвацца некаторыя лекавыя расліны (табл. 1). Тут важна адзначыць, што пры ўжыванні галенавых прэпаратаў раслін уздзеянне мікраэлементаў можа па-спяхова спалучацца 3 лячэбным уздзеяннем біялагічна актыўных рэчываў, што ўтрымлiваюцца ў раслінах.

МІНЕРАЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ

МІНЕРАЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ

Мікраэлементны састаў раслін вельмі разнастайны і вызначаецца як хімічным саставам глебы, на якой яны растуць, так і генетычнымі асаблівасцямі кожнага віду. Розныя расліны валодаюць уласцівасцю выбіральнага паглынання з глебы асобных мікраэлементаў, канцэнтруючы іх у сабе і становячыся, такім чынам, прыроднай крыніцай неабходных для аpганізма мінеральных рэчываў.

Так, значна вышэйшая ў параўнанні з глебай канцэнтрацыя растваральных злучэнняў медзі адзначаецца ў пладах і лісці вішні звычайнай, ажыны, пупышках бярозы, катахах кукурузы, пладах лімоннага дрэва, морквы, гарбуза. Вялікую колькасць солей марганцу змяшчаюць плады і лісце брусніц, лісце бярозы, трава цмену пясчанага, драсёну нерцавага і медуніцы лекавай, плады суніц. На злучэнні калію багатыя драсён, бульба, стрэлкі, маліна. Многія расліны ўтрымліваюць у значнай колькасці па некалькі мікраэлементаў.