ЭФІРНЫЯ АЛЕІ

Эфірныя алеі ўяўляюць сабой сумесь духмяных лятучых рэчываў рознай хімічнай прыроды. Сярод іх можна знайсці вугляводы, спірты, фенолы, кетоны, альдэгіды, кіслоты, эфіры.

Аднак асноўным кампанентам эфірных алеяў з\’яўляюцца тэрпеноіды. У залежнасці ад колькасці ізапрэнавых звёнаў тэрпеноіды падзяляюцца на шэраг груп, з якіх толькі дзве (монатэрпены і сесквітэрпены) уваходзяць у састаў эфірных алеяў. Само слова «тэрпен» паходзіць ад нямецкага, што абазначае шкіпінар. Тэрмін «эфірныя алеі» з\’явіўся яшчэ ў XVIII ст. Гэтая група рэчываў атрымала такую назву дзякуючы іх лятучасці і алеепадобнан кансістэнцыі. Акрамя знешняга падабенства, паміж эфірнымі і тлушчавымі алеямі няма больш нічога агульнага.

У раслінах эфірныя алеі знаходзяцца ў свабодным выглядзе, радзей у форме гліказідаў. Звычайна яны змяшчаюцца ва ўсёй расліне, але больш за ўсё іх у кветках, пладах, каранях і карэнішчах. Лакалізуюцца яны ў спецыяльных утварэнпях, якія падзяляюцца на экзагенныя (залозкі, залозістыя валаскі, залозістыя нлямы) і эндагенныя (эфіраалейныя ўмяшчальні, эфіраалейныя канальцы, сакраторныя хады, спецыялізаваныя парэнхімныя клеткі). Расліны, што ўтрымліваюць экзагенныя ўтварэнні, звычайна больш багатыя на эфірныя алеі. У сваю чаргу сярод раслін з экза-геннымі ўтварэннямі ўтрыманне эфірнага алею вышэйшае у тых, якія маюць залозкі, а не залозістыя валаскі. Як утрыманне, так і камнанснтны састаў эфірных алеяў моцна мяняюцца ў залежнасці ад умоў асяроддзя, узросту і фазы развіццн раслін.

Што датычыць бінлагічнай ролі эфірных алеяў, дык тут накуль не ўсё зразумела. Нярэдка іх, як прадукты другаснага сінтззу, лічаць занаснымі рэчывамі, хоць ёсць некаторыя доказы іх актыўнага ўдзелу ў абменных працэсах. Не выключаецца і ахоўная функцыя эфірных алеяў у раслінным арганізме.
Зараз вядома каля 2500 эфіраалейных раслін. Назапашванне эфірных алеяў — гэта вызначальная рыса нрадстаўнікоў такіх сем\’яў, як губакветныя, міртавыя, нарасонавыя, рутавыя, хваёныя і інш. Для медыцынскай нрамысловасці вялікую цікавасць уяўляюць такія эфіраалейныя расліны, як мята перцавая, валяр\’ян лекавы, мацярдушка звычайная, чабор паўзучы, налын горкі, меліса лекавая, аер звычайны, крон агародны, Шалфей лекавы, рамонак аптэчны, каляндра насяўная, эўкалінт шарыкавы, кмен звычайны, ядловец звычайны, піжма звычайная, ліпа сэрцалістая, бяроза бародаўчатая, дзівасіл высокі, багун балотны, крываўнік звычайны і інш.

Адна з найбольш характэрных фармакалагічных уласцівасцей эфірных алеяў — супрацьзапаленчая. Асабліва эфектыўныя ў гэтых адносінах кампаненты эфірных алеяў рамонку аптэчнага, мяты перцавай, крываўніку звычайнага. Добра вядома дэзінфіцыйнае дзеянне эфірных алеяў чабору паўзучага. Асобныя кампаненты эфірных алеяў аказваюць абязбольвальнае дзеянне, уплываюць на цэнтральную нервовую сістэму (стымулююць, супакойваюць) і дзейнасцьсардэчна-сасудзістай сістэмы. Адзначана актыўнае ўздзеянне эфірных алеяў на верхнія дыхальныя шляхі, у сувязі з чым іх выкарыстоўваюць як адхарквальны і супрацьзапаленчы сродак. Вельмі многія эфірныя алеі станоўча ўплываюць на дзейнасць органаў стрававання: павышаюць сакрэцыю страўнікавага і панкрэатычнага соку, аказваюць жаўцягоннае дзеянне, рэгулююць маторыку страўнікава-кішачнага тракту і г. д. Нярэдка эфірныя алеі аказваюць мачагонны эфект і дэзінфіцыруюць мочапалавьгя шляхі.

Эфірныя алеі шырока выкарыстоўваюцца ў харчовай і хіміка-фармацэўтычнай прамысловасці з мэтай палепшання смаку і паху лякарстваў і харчовых прадуктаў.
Расліны, у якіх утрымліваюцца эфірныя алеі, патрабуюць асаблівай увагі пры зборы, сушэнні, апрацоўцы і захаванні, паколькі павышэнне тэмпературы і вільготнасці паветра, прамое ўздзеянне сонечных прамянёў у значнай ступені змяняюць састаў эфірных алеяў і тым самым пагаршаюць іх лекавыя ўласцівасці.

Па хімічнай будове блізкія да эфірных алеяў смолы. Яны аказваюць на арганізм бактэрыцыднае, процігніласнае і раназагойвальнае ўздзеянне. Нярэдка смолы знаходзяцца ў раслінах разам з эфірнымі алеямі і таксама маюць прыемны пах.