авторизация  
  навигация  
  Информация к сведению  

  Наша статистика:  
 
     
  МІНЕРАЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ Лекарственные растения » полезные вещества  
Мінеральныя рэчывы ў залежнасці ад іх змяшчэння ў раслінах падзяляюцца на дзве групы — макра- і мікраэлементы. Многія з іх іграюць важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма.

Так, медзь удзельнічае ва ўтварэнні рада ферментаў кроваўтварэння, стымулюе выпрацоўку гармонаў гіпофіза. Выяўлена роля медзі ў абяс-шкоджванні таксінаў і выпрацоўцы антыцел, павышэнні ўстойлівасці арганізма да ўздзеяння фактараў знешняга асяроддзя. Цынк у арганізме з'яўляецца актыватарам шэрагу акісляльна-аднаўленчых рэакцый, уваходзіць у састаў ферментаў, што забяспечваюць тканкавае дыханне. Хром у арганізме чалавека ўдзельнічае ў рэгуляцыі метабалізму халестэрыну, актывуе рад ферментаў, спрыяе засваенню глюкозы і падтрымлівае нармальны ўзровень цукру ў крыві.
Магній з'яўляецца састаўной часткай рада ферментаў, неабходны пры перадачы нервовага імпульса, валодае антыспастычным і сасударасшыральным дзеяннем, удзельнічае ў рэгуляцыі халестэрынавага абмену....
просмотров: 290 18 декабря 2008 Подробнее
  ДУБІЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ (ТАНІДЫ) Лекарственные растения » полезные вещества  
Раслінныя дубільныя рэчывы ўяўляюць сабой складаны комплекс розных па хімічнай будове поліфенольных злучэнняў параўнальна вялікай малекулярнай вагі, які валодае ўласцівасцю незваротна звязваць бялкі ў водным асяроддзі.

Тэрмін «дубільныя рэчывы» быў упершыню выкарыстаны ў 1796 г. у Францыі з мэтай абазначэння прысутных у экстрактах раслін рэчываў, здольных ажыццяўляць працэс дублення. Звычайна для гэтага выкарыстоўвалі кару дубу, таму дадзены працэс апрацоўкі скуры быў названы дубленнем, а самі рэчывы— дубільнымі. Нягледзячы на тое што тэрмін «дубільныя рэчывы» тэхнічны і не адлюстроўвае хімічнай прыроды гэтай групы рэчываў, ён паранейшаму шырока выкарыстоўваецца ў навуковай і папулярнай літаратуры, а таксама ў практычных дапаможніках....
просмотров: 228 13 ноября 2008 Подробнее
  ФЛАВАНОІДЫ Лекарственные растения » полезные вещества  
Флаваноіды ўяўляюць сабой фенольныя злучэнні, малекула якіх складаецца з двух араматычных кольцаў і прапанавага фрагмента. У залежнасці ад ступені акіслення апошняга флаваноіды падзяляюць на наступныя групы: катэхіны, лейкаантацыянідзіны, антацыянідзіны, флавоны, флаванолы, флаваноны, ізафлавоны, халконы і аўроны.

Флаваноіды сустракаюцца як у свабоднай, так і ў гліказідаванай форме. Распаўсюджаны ў раслінах надзвычай шырока, асабліва ў класе пакрытанасенных. Найбольш багатыя на флаваноіды прадстаўнікі сем'яў складанакветных, струкавых, ружакветных, драсёнавых, губакветных, бярозавых, вярбовых і інш. Наяўнасцю флаваноідаў у большасці выпадкаў абумоўлена афарбоўка кветак і пладоў. Менавіта ў гэтых органах, а таксама ў лісці, радзей у каранях і сцяблінах лакалізуюцца флаваноіды....
просмотров: 248 13 ноября 2008 Подробнее
  КУМАРЫНЫ Лекарственные растения » полезные вещества  
Кумарыны — гэта прыродныя кіслародазмяшчальныя гетэрацыклічныя злучэнні, у аснове малекулы якіх ляжыць кумарынавы шкілет, што ўяўляе сабой цыклаваную орта-оксікарычную кіслату.

Сустракаюцца кумарынавыя злучэнні пераважна ў свабодным выглядзе, хоць ёсць і гліказідаваныя формы. У раслінным свеце найбольшае распаўсюджанне атрымалі вытворныя кумарыну і фуракумарыны. У цэлым кумарыны распаўсюджаны вельмі шырока, аднак найбольш характэрныя для прадстаўнікоў сем'яў парасонавых, струкавых і рутавых. Лакалізуюцца часцей за ўсё ў каранях, кары і пладах.
Роля кумарынаў для расліннага арганізма высветлена яшчэ недастаткова. Ёсць звесткі пра здольнасць гэтых злучэнняў рэгуляваць рост раслін, а таксама выступаць у якасці ахоўнага агента....
просмотров: 236 13 ноября 2008 Подробнее
  ЭФІРНЫЯ АЛЕІ Лекарственные растения » полезные вещества  
Эфірныя алеі ўяўляюць сабой сумесь духмяных лятучых рэчываў рознай хімічнай прыроды. Сярод іх можна знайсці вугляводы, спірты, фенолы, кетоны, альдэгіды, кіслоты, эфіры.

Аднак асноўным кампанентам эфірных алеяў з'яўляюцца тэрпеноіды. У залежнасці ад колькасці ізапрэнавых звёнаў тэрпеноіды падзяляюцца на шэраг груп, з якіх толькі дзве (монатэрпены і сесквітэрпены) уваходзяць у састаў эфірных алеяў. Само слова «тэрпен» паходзіць ад нямецкага, што абазначае шкіпінар. Тэрмін «эфірныя алеі» з'явіўся яшчэ ў XVIII ст. Гэтая група рэчываў атрымала такую назву дзякуючы іх лятучасці і алеепадобнан кансістэнцыі. Акрамя знешняга падабенства, паміж эфірнымі і тлушчавымі алеямі няма больш нічога агульнага.
У раслінах эфірныя алеі знаходзяцца ў свабодным выглядзе, радзей у форме гліказідаў. Звычайна яны змяшчаюцца ва ўсёй расліне, але больш за ўсё іх у кветках, пладах, каранях і карэнішчах. Лакалізуюцца яны ў спецыяльных утварэнпях, якія падзяляюцца на экзагенныя (залозкі, залозістыя валаскі, залозістыя нлямы) і эндагенныя (эфіраалейныя ўмяшчальні, эфіраалейныя канальцы, сакраторныя хады, ...
просмотров: 216 13 ноября 2008 Подробнее
Назад 1 2 3 Далее
 
   
 
КОНСУЛЬТАЦИИ ВРАЧА на портале x-medical.ru !
Разработка сайтов, обучение SEO, поисковое продвижение.
Прокат и аренда автомобилей.