Гемарой

ВЫКАРЫСТАННЕ ЛЕКАВЫХ РАСЛІН УНУТР I У ВЫГЛЯДЗЕ ВАННАУ
ЗАХВОРВАННІ СІСТЭМЫ КРОВАЗВАРОТУ

Гемарой — адно з найбольш распаўсюджаных захворванняў, якое прыносіць хворым нямала пакут. Сутнасць яго заключаецца ва ўзнікненні вузлавых расшырэнняў вянозных спляценняў у вобласці задняга праходу і ампулы прамой кішкі, якія звычайна з\’яўляюцца вынікам застою крыві ў органах малога таза. Пры гэтым адзначаюцца патанчэнне, атрафічныя змены сценкі кавернозных цельцаў прамой кішкі, што ў мамант фізічнага напружання, пры акце дэфекацыі, часта ўскладняецца яе разрывам і крывацёкам. Наяўнасць раневай паверхні, трэшчын у вобласці гема-раідальных вузлоў садзейнічае развіццю інфекцыі і ўзнікненню запаленчых працэсаў. Захворванне часцей сустракаецца ў людзей, якія вядуць маларухомы спосаб жыцця або доўгі час выконваюць работы, звязаныя з вялікай фізічнай нагрузкай. Нярэдка гемарой узнікае ў цяжарных жанчын, а таксама ў асоб, якія пакутуюць ад запораў. Парушэнне кровазвароту, застойныя з\’явы ў вобласці гемараідальных вянозных спляценняў часта сустракаюцца таксама ў тых, хто злоўжывае алкаголем, пры хранічных захворваннях нырак, атлусценні.

Хворых на гемарой, як правіла, непакояць сверб у вобласці задняга праходу, які звычайна ўзмацняецца ноччу, балючасць пры хадзьбе, фізічнай нагрузцы, акце дэфекацыі, крывацёкі рознай інтэнсіўнасці, якія перыядычна ўзнікаюць з прамой кішкі. Захворванне звычайна працякае з перыядычнымі абвастрэннямі. Ускладненні, выкліканыя ўшчамленнем гемараідальных вузлоў, значныя крывацёкі, трэшчыны патрабуюць радыкальнага лячэння, а іншы раз і хірургічнага ўмяшання.

У прафілактыцы і лячэнні гемарою першаступеннае значэнне мае забеспячэнне нармальнага рэжыму працы і адпачынку, разумнае спалучэнне фізічнай і разумовай працы, рацыянальнае харчаванне з абмежаваннем вострай ежы, поўнае выключэнне алкагольных напіткаў, высокая рухальная актыўнасць. Хворым на гемарой у стадыі рэмісіі мы рэкамендуем хадзіць пешшу па 10 — 15 км за дзень, што з\’яўляецца лепшай прафілактыкай вянознага застою ў органах малога таза. Штодзённая гімнастыка, водныя працэдуры, рэгулярнае наведванне лазні з басейнам — усё гэта садзейнічае ўмацаванню сасудаў, паляпшае вянозны кроваток, дабратворна ўплывае на стан цэнтральнай і перыферычнай нервовай сістэмы і з\’яўляецца важнейшым прафілактычным і лячэбным фактарам пры хваробе на гемарой.

Асаблівае значэнне маюць мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне запорау. якія звычайна выклікаюць развіццё гемарою. Узнікненню запораў садзейнічаюць павышаная ўзбуджальнасць нервовай сістэмы, неўратычныя з\’явы, маларухомы лад жыцця, нізкая фізічная актыўнасць, запаленчыя працэсы ў тонкім кішэчніку і іншых аддзелах страўнікава-кішачнага тракту. Нярэдка запоры ўзнікаюць у людзей, якія ўжываюць ежу нераважна жывёльнага паходжання з малой колькасцю клятчаткі або харчуюцца сухама, прымаюць паслабляльныя сродкі. Устараненне фактараў, што садзей-нічаюць развіццю запораў, з\’яўляецца найболып эфектыўнай мерай прафілактыкі гемарою. У гэтым выпадку вельмі важна ўводзіць у рацыён харчавання прадукты з паслабляльным дзеяннем — буракі, моркву, гарбузы, чарнасліў, кісламалочныя прадукты, фруктовыя сокі.

У лячэбных установах хворым на страўнікава-кішачныя захворванні, якія пакутуюць ад запораў, прызначаецца дыета № 3. Мы рэкамендуем такім хворым нашча перад ядой выпіць стакан халоднай вады з мёдам або настой лекавых траў (дадатак 3, зборы 174 — 179) з дадаваннем сталовай лыжкі мёду. Калі ў хворых ёсць схільнасць да гемараідальнага крывацёку, то ў збор дадаем траву трыпутніку звычайнага і хвашчу палявога. Пры іншых спадарожных захворваннях паслабляльны збор чаргуецца з настоямі, якія нармалізуюць дзейнасць хворага органа.

Добры супрацьзапаленчы, абязбольвальны і паслабляльны эфект пры гемароі назіраўся ў хворых ад ужывання збораў 38—41 (дадатак 3) у выглядзе настояў.

Адначасова хворым прызначаліся ванны з настою лекавых раслін як працэдура, што аказвае заспакойвальнае, адцягвальнае і супрацьзапаленчае дзеянне, а таксама памяншае застойныя з\’явы ў вянознай сістэме (дадатак 4, зборы 1—8).

Калі гемарой спалучаецца з варыкозным расшырэннем вен ніжніх канечнасцей, што назіраецца даволі часта, адзначаецца станоўчы эфект лячэбных ваннаў, куды ўваходзяць у роўных суадносінах баркун лекавы (трава), купальнік горНы (кветкавыя кошыкі), лімон (лупіны), хвоя звычайная (ігліца), стальнік палявы (корань), ляшчына звычайная (лісце), каштан конскі (кара), падбел (лісце). Настой гэтых траў можа ўжывацца таксама ў выглядзе кампрэсаў і прымочак на гемараідальныя вузлы.