Атэрасклероз

ВЫКАРЫСТАННЕ ЛЕКАВЫХ РАСЛІН УНУТР I У ВЫГЛЯДЗЕ ВАННАУ
ЗАХВОРВАННІ СІСТЭМЫ КРОВАЗВАРОТУ

Гэтае хранічнае захворванне характарызуецца разрастаннем злучальнай тканкі ў сценках артэрый эластычнага і мышачна-эластычнага тыпу, што прыводзіць да звужэння прасвету сасудаў і ў канчатковым выніку да парушэння кровазвароту ў органах. Атэрасклератычным працэсам пашкоджваюцца галоўным чынам аорта, буйныя і дробныя артэрыі і ў першую чаргу артэрыі сэрца, галаўнога мозгу і нырак. У выніку пашкоджання сасудаў, што прыводзіць да гіпаксіі, парушаюцца акісляльна-аднаўленчыя працэсы ў тканках і органах. Хворыя скардзяцца на галаўны боль, галавакружэнне, шум у вушах, болі ў вобласці сэрца, паніжэнне апетыту, бяссонніцу, раздражняльнасць, пагаршэнне памяці і іншыя сімптомы. Пры атэрасклерозе магчымы ўскладненні ў выглядзе інфаркту міякарда, інсульту, пашкоджанняў артэрый ніжніх канечнасцей, што прыводзіць да інваліднасці. Парушэнне кровазабеспячэння галаўнога мозгу можа прывесці да сасудзістай дэменцыі, аж да ноўнай дэградацыі асобы. Часта склероз падстраўнікавай залозы стымулюе развіццё цукровага дыябету. Пашкоджанне нырачных артэрый вядзе да парушэння выдзялялыіай функцыі нырак.

На атэрасклероз хварэюць людзі пераважна пажылога ўзросту, аднак у апошнія гады адзначаецца яго значнае «амаладжэнне». Найбольш распаўсюджаны атэрасклероз у эканамічна развітых краінах, дзе інваліднасць і смяротнасць ад сардэчна-сасудзістай паталогіі, у аснове якой ляжыць развіццё атэрасклератычнага працэсу, вельмі вялікая. Патагенез захворвання вывучаны яшчэ недастаткова, аднак ужо на сённяшні дзень відавочна, што фактарамі рызыкі ў развіцці захворвання з\’яўляюцца маларухомы спосаб жыцця, пераяданне, частыя стрэсавыя сітуацыі, курэнне і ўжыванне алкаголю. Пэўную ролю адыгрывае таксама спадчын-ная схільнасць да гэтай хваробы.

Прафілактыку атэрасклерозу трэба праводзіць ужо з дзіцячага ўзросту. Асновай папярэджання захворвання з\’яўляецца здаровы лад жыцця, рухальная актыўнасць, фізічная культура, правільнае харчаванне, абмежаванне спажыўнай солі і цукру, сон не менш чым 7 гадзін у суткі, адмаўленне ад алкаголю і курэння, добрыя ўзаемаадносіны ў сям\’і і працоўным калектыве.

Лячэнне атэрасклерозу найбольш перспектыўнае ў пачатковых стадыях захворвання. У комплексе лячэбных і прафілактычных сродкаў намі шырока выкарыстоўваліся лекавыя расліны. Пацыентамі былі асобы пераважна пажылога ўзросту з характэрнымі скаргамі на парушэнне сну, галавакружэнне, болі ў вобласці сэрца, паніжэнне слыху, запоры. Некаторыя з іх пакутавалі таксама ад захворванняў печані і жоўцевывадных шляхоў, дыябету, а ў шэрагу выпадкаў адзначалася парушэнне функцыі нырак. Вельмі часта атэрасклератычныя змены суправаджаліся павышаным артэрыяльным ціскам.

У многіх хворых адзначалася непераноснасць лекавых сродкаў або дрэнная рэакцыя на іх, што ўскладняла лячэнне. У лячэнні асоб маладога і сярэдняга ўзросту з выражанымі фактарамі рызыкі развіцця атэрасклерозу або яго пачатковай стадыяй намі выкарыстоўваліся лекавыя расліны, якія павышаюць абмен рэчываў, паляпшаюць дзейнасць стрававальнага тракту, валодаюць дыурэтычным, супрацьзапаленчым, болесуцішальным, гіпатэнзіўным дзеяннем і здольнасцю паніжаць пратрамбінавы індэкс (дадатак 3, зборы 42—54).
Пры павышаным артэрыяльным ціску названыя вышэй зборы чаргавалі са зборамі, якія ўжываюцца пры лячэнні гіпертанічнай хваробы (дадатак 3, зборы 55 — 59).

Пры з\’яўленні ў хворых скаргаў на болі ў вобласці сэрца, экстрасісталы прызначалі настоі з пладоў глогу крывава-чырвонага, карэнішча валяр\’яну лекавага, травы сардэчніку пяцілопасцевага і кветак календулы.
Асобам раздражняльным, якія пакутуюць ад бяссонніцы, але з нармалыіым артэрыяльным ціскам прызначаліся настоі седатыўных збораў (дадатак 3, зборы 1 — 11). Станоўчае дзеянне на такіх хворых аказвалі ванны з лекавай сыравінай (дадатак 4, збо-ры 1-8).

Вельмі добры тэрапеўтычны эфект пры лячэнні хворых з глыбокімі атэрасклератычнымі зменамі атрыманы ад ужывання соку з дзьмухаўцу (200 мл на дзень) як сродку, што нармалізуе водна-салявы абмен у арганізме. Рэкамендуецца таксама ўжываць дзьмухавец у выглядзе салаты (гл. дадатак 3). Яе звычайна рыхтуюць так: маладое лісце дзьмухаўцу (збіраюць далей ад дарог і складоў з ядахімікатамі) замочваюць на 20 — 30 мін у халоднай падсоленай вадзе, затым яго прамываюць халоднай праточнай вадой, дробна крышаць, дадаюць зялёную цыбулю, кроп, маладое лісце цыкорыі, трыпутніку, настуркі, крапівы, яблыкі, соль па смаку, лімон, кефір або смятану. Салату добра ўжываць з другой стравай.

Для прыгатавання соку лісце таксама настойваюць у халоднай падсоленай вадзе 20—30 мін, прамываюць у прэснай і прапускаюць праз мясарэзку або сокавыціскалку. Атрыманую зялёную масу адціскаюць праз марлю. Жамерыны можна зноў настаяць на вадзе, а потым адціснуць, бо там засталося яшчэ шмат біялагічна актыўных рэчываў. Сок ужываюць свежым, бо ён хутка ўкісае. У халадзільніку можна захоўваць 2 — 3 дні. Перад ужываннем яго неабходна размяшаць. Сок з дзьмухаўцу можна піць у сумесі з пладова-ягаднымі сокамі, а таксама з сокамі з іншых лекавых раслін. Сутачная доза соку ў сярэднім 150 — 200 мл. Ужываць яго лепш за ўсё за 15 — 20 мін да яды.

Усе хворыя, якія прайшлі курс лячэння сокам дзьмухаўцу ў санаторыі-прафілакторыі і працягвалі лячэнне дома, адзначаюць значнае паляпшэнне самаадчування, аднаўленне працаздольнасці, знікненне галаўных боляў, памяншэнне сэрцабіцця, нармалізацыю сну.

Хворым пажылога ўзросту вельмі карысна прымаць кветкавы пылок. Гэта вельмі каштоўны прадукт. Ён змяшчае набор амінакіслот, ферменты, вітаміны групы В, С, Р, А,Н, Е і іншыя біялагічна актыўныя рэчывы. Амінакіслот у кветкавым пылку ў 5 — 7 разоў больш, чым у ялавічыне, яйках або ў сыру.
Штодзённае ўжыванне пылку павышае абмен рэчываў, актывізуе акісляльна-аднаўленчыя працэсы ў арганізме, у выніку чаго паляпшаюцца працаздольнасць, асабліва разумовая, апетыт. Адзначана таксама, што пылок павялічвае колькасць эрытрацы-таў і гемаглабіну ў перыферычнай крыві.

Станоўчы эфект назіраецца ад прыёму пылку ў людзей з захворваннем прастаты і, як адзначаюць шведскія вучоныя, асабліва пры адэноме. Паспяхова выкарыстоўваецца кветкавы пылок пры неўрозах, імпатэнцыі. Паказальны прыём пылку і пры атэрасклерозе. Станоўчы эфект ад яго ўжывання заключаецца ў паніжэнні ўзроўню халестэрыну, паляпшэнні агульнага самаадчування хворага, аднаўленні намяці і працаздольнасці.

Лепш за ўсё ўжываць пылок з мёдам (браць пылок трэба асобнай сухой лыжачкай, таму што нават невялікая колькасць вільгаці робіць яго непрыдатным к захоўванню). Звычайная лячэбная доза кветкавага пылку — 20 г на дзень, у выключных выпадках (пры знясіленні, ператамленні) можна ўжываць да 32 г на дзень. Дзецям ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў ён прызначаецца па 12 г, ад 6 да 12 гадоў — па 16 г на дзень.

Прымаюць кветкавы пылок за 15 — 20 мін да яды, двойчы на дзень. Курс лячэння — 1 месяц. Паўторны курс праводзяць праз 3—4 меснцы.
Асаблівасцю кветкавага пылку з\’яўляецца яго здольнасць павышаць апетыт, што неабходна ўлічваць, прызначаючы яго асобам з залішняй масай цела, і (у некаторых выпадках) выклікаць алергічную рэакцыю.

Пры фітатэрапіі хворых на атэрасклероз рэкамендуецца прытрымлівацца садавіна-агародніннай дыеты. Асабліва добры лячэбны эфект даюць разгрузачныя дні. У сутачны рацыён неабходна шырэй уводзіць кісламалочныя прадукты, тварог, ў летнія месяцы — чарніцы, суніцы ў неабмежаванай колькасці. Добры прафілактычны эфект дасягаецца ад ужывання прадуктаў, багатых на вітаміны групы В, ёд. Гэтыя рэчывы ў значнай колькасці змяшчаюцца ў марскіх прадуктах: марской капусце, кальмарах, крэветках, пасце «Акіян». Трэба абмежаваць ужыванне прадуктаў, багатых на халестэрын (яечны жаўток, тлушч, печань і інш.).

Нашы назіранні за хворымі на атэрасклероз паказалі эфектыўнасць працяглага лячэння травамі. Амаль ва ўсіх хворых зніклі многія скаргі, палепшыўся сон, стаў рэгулярным стул, паменшыліся галаўныя болі, павысілася працаздольнасць, людзі сталі болын энергічнымі і жыццялюбівымі. Прывядзём некалькі прыкладаў.

Хворы 3., 58 гадоў, начальнік будаўнічага ўчастка, скардзіўся на болі ў вобласці сэрца, сэрцабіцце, якія ўзнікаюць пасЛя фізічнай нагрузкі, галаўны боль у вобласці патыліцы, раздражняльнасць, дрэнны сон, хуткую стамляльнасць, павышаны артэрыяльны ціск (да 180/110 мм. рт. сл.). Хварэебольш чым 5 гадоў. На аснове анамнезу і даных лабараторных, рэнтгеналагічных і электра-кардыяграфічных даследаванняў у хворага дыягнаставана ішэмічная хвароба сэрца (ІХС), атэрасклератычны каранарна-кардыясклероз, гіпертанічная хвароба II А стадыі, паяснічна-крыжавы радыкуліт.

Праведзена комплекснае лячэнне з выкарыстаннем фітатэрапіі ва ўмовах санаторыя-прафілакторыя. У комплекснае лячэнне хворага ўваходзілі супраць-атэрасклератычны, мачагонны, гіпатэнзіўны зборы. Адначасова прызначалася дыета (стол № 10), лячэбная фізічная культура. На працягу 3—4 тыдняў у хворага паступова палепшылася агульнае самаадчуванне — зніклі болі ў вобласці сэрца, нармалізаваўся сон, павысілася працаздольнасць. Страціў каля 3,5 кг масы цела, пасля чаго адзначана зніжэнне артэрыяльнага ціску да 140/80 мм. рт. сл. Рэкамендавана працягваць фітатэрапію ў хатніх умовах пад кантролем урача.

Хворы 36 гадоў. Скаргі на болі ў вобласці сэрца пры фізічнай нагрузцы, хадзьбе, на сэрцабіцце, хуткую стамляльнасць. У анамнезе — інфаркт міякарда. Пастаўлен дыягназ: ІХС, пасляінфарктны кардыясклероз, атэрасклероз. У працэсе лячэння ва ўмовах санаторыя-прафілакторыя прызначаліся ў парадку чаргавання супрацьатэрасклератычны, мачагонны, вітамінны зборы, дазіраваная нагрузка, дыета- і фізіятэрапія. Праз 3 тыдні паменшылася сэрцабіцце, знік боль у вобласці сэрца, нармалізаваўся сон. Рэкамендавана прадоўжыць фітатэрапію пад кантролем урача. Агледжаны праз год. Самаадчуванне здавальняючае, скарг няма. Адзначана станоўчая дынаміка ЭКГ.