Гіпертанічная хвароба

ВЫКАРЫСТАННЕ ЛЕКАВЫХ РАСЛІН УНУТР I У ВЫГЛЯДЗЕ ВАННАУ
ЗАХВОРВАННІ СІСТЭМЫ КРОВАЗВАРОТУ

Гіпертанія — гэта захворванне ўсяго арганізма, асноўным сімптомам якога з\’яўляецца павышэнне артэрыяльнага ціску. Пачатковыя прыкметы яе — цяжар у патыліцы, галавакружэнне, нязначныя болі ў вобласці сэрца — многія хворыя тлумачаць стомленасцю і не звяртаюцца да ўрача. Даволі часта гіпертаніч-ная хвароба выяўляецца выпадкова, пры перыядычных абследа-ваннях або ў час наведвання хворымі ўрача з прычыны іншага захворвання. Паколькі павышэнне артэрыяльнага ціску — вынік парушэння нервовай сістэмы, такія хворыя чуйна рэагуюць на зме-ны знешняга асяроддзя і асабліва псіхаэмацыянальныя нагрузкі.

Адзначана, што часцей на гіпертанію хварэюць людзі актыўныя, энергічныя, з моцнай нервовай сістэмай, а таксама асобы высока-эмацыянальныя, якія чуйна рэагуюць на розныя адмоўныя або станоўчыя з\’явы. Пры вызначэнні дыягназу «гіпертанічная хва-роба» ўрачы заўсёды ўлічваюць і ўзрост чалавека. Так, для людзей ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў, якія жывуць у буйных нрамысловых цэнтрах, нармальным лічыцца сісталічны ціск 140 мм ртутнага слупка і дыясталічны — 90 мм ртутнага слупка (далей — мм рт. сл.). Для людзей пасля 50 гадоў нармальныя паказчыкі артэрыяльнага ціску вышэйшыя.

Урачу заўсёды даводзіцца ўлічваць лад жыцця хворага, перанесеныя ім хваробы, схільнасць да гіпертанічнай хваробы і спадчынныя фактары, стан іншых органаў і сістэм.
Устаноўлена, што пры гіпертанічнай хваробе пашкоджваюцца амаль усе функцыянальныя сістэмы арганізма. Парушэнне крова-звароту прыводзіць да страты эластычнасці тканак многіх органаў з пагаршэннем іх функцый. Так, з прагрэсіраваннем гіпертанічнай хваробы паскараюцца атэрасклератычныя змены, якія выклікаюць стэнакардычныя болі, задышку пры фізічнай нагрузцы, а ў горшым выпадку — недастатковасць правага жалудачка сэрца, павелічэнне печані, ацёкі.

Гіпертанічная хвароба часцей адзначаецца ў гараджан. Каб унікнуць гэтага захворвання, жыхары сучасных гарадоў павінны выпрацаваць правільны рэжым свайго жыцця. Гэта ў першую чаргу датычыць людзей, схільных да павышэння артэрыяльнага ціску. Неабходна перш за ўсё зняць фактары перанапружання актыўным адпачынкам, адмовіцца ад курэння, любых алкагольных напіткаў, абмежаваць ужыванне солі і цукру, пазбягаць пера-ядання. Асобам, схільным да маларухомага ладу жыцця, трэба абавязкова займацца фізічнай культурай, хадзьбой. Фізічная і рухальная актыўнасць — неадлучная частка нашага жыцця. Гэта не толькі аснова фізічнага здароўя, але і сродак выхавання волі, гартавання характару. Заняткі фізічнай культурай у спалучэнні з воднымі працэдурамі ўмацоўваюць нервовую сістэму, паніжаюць псіхаэмацыянальную нагрузку і тым самым памяншаюць верагод-насць развіцця гіпертанічнай хваробы. Фізічная культура неабходная і хворым на гіпертанію, бо яна садзейнічае ўмацоўванню крывяносных сасудаў, паляпшэнню кровазабеспячэння тканак, узмацненню абменных працэсаў.

У прафілактыцы гіпертанічнай хваробы і атэрасклерозу важнае значэнне мае правільнае харчаванне і асабліва ўмеранае ўжыванне солі, якую людзям пасля 40 гадоў трэба абмяжоўваць да 5 — 7 г на дзень. Соль пры жаданні можна замяніць кіслымі сокамі, падліўкамі, зелянінай. Гіпертонікам, а таксама асобам пажылога ўзросту непажадана ўжываць прадукты, якія ўзбуджаюць дзей-насць нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм: мясныя і рыбныя булёны, моцны чай, шакалад, вострыя закускі і прыправы, грыбныя навары. Трэба абмежаваць у рацыёне харчавання жывёльныя тлушчы, цукар, а больш уводзіць у ежу алей. Рэкамендуецца ўзбагачаць дыету солямі магнію, якіх дастаткова ў грэчневых і аўсяных крупах, арэхах, бабовых, а таксама ў садавіне і агарод-ніне (разынкі, курага, інжыр, бульба і г. д.).

Пры лячэнні гіпертанічнай хваробы лекавымі раслінамі неабходна, каб яны ўздзейнічалі на шэраг органаў і сістэм, таму што нры захворванні парушаецца абмен рэчываў ва ўсім арганізме. Асаблівая ўвага надаецца функцыянальнаму стану нырак, якія забяспечваюць надтрыманне гамеастазу арганізма.
Надзвычай істотным момантам з\’яўляецца азнаямленне хворага з асноўнымі прынцыпамі фітатэрапіі, з індывідуальнымі асаблівасцямі працякання хваробы і, такім чынам, са сцецыфікай лячэння ў кожным канкрэтным выпадку. Трэба ўказаць хвораму на неабходнасць працяглага правядзення прызначанага курса лячэння, рэгулярнага прыёму настояў у парадку іх чаргавання. Пацыент навінен ведаць, што ў працэсе лячэння могуць быць абвастрэнні, узнікнуць дыспептычныя з\’явы, болі ў вобласці нырак і па ходу мачаточніка (гэта можа быць звязана з уралітычным дзеяннем траў). У такім разе, не перапыняючы самастойнага лячэння, хворы павінен звярнуцца да ўрача.

Пры лячэнні хворых на гіпертанію I —II ступені ва ўмовах санаторыя-прафілакторыя прызначаліся зборы лекавых раслін з сасударасшыральным, гіпатэнзіўным, седатыўным, болесуці-шальным дзеяннем, здольныя павялічваць амплітуду сардэчных скарачэнняў і запавольваць рытм (гл. дадатак 3, зборы 42 — 59, 244 — 246). 3 мэтай зніжэння пратрамбінавага індэксу і як супраць-спазматычны, болесуцішальны і гіпатэнзіўны сродак амаль ва ўсе зборы ўключаны баркун лекавы (трава). У іншых выпадках у залежнасці ад індывідуальнага працякання захворвання болып шырока выкарыстоўваліся расліны, рэчывы якіх аказваюць рэгулюючае дзеянне на нервовую сістэму, нервова-мышачны апарат сэрца і садзейнічаюць расшырэнню каранарных сасудаў сэрца (карэнішчы з каранямі валяр\’яну лекавага, траву барвенку малога, мелісы лекавай, астрагалу шарсцістакветкавага і інш.). Хворым са скаргамі на пастаянныя ныючыя болі ў вобласці сэрца ў лекавыя зборы дадавалі траву падтынніку вялікага.

Пры кардыянеўрозе добры тэрапеўтычны эфект адзначаўся пры ўжыванні настояў збораў 21—37 (дадатак 3), куды абавязкова ўваходзіць валяр\’ян лекавы (карэнішчы з каранямі), сардэчнік пяцілопасцевы (трава), глог крывава-чырвоны (плады), рамонак аптэчны (кветкавыя кошыкі), календула лекавая (кветкавыя кошыкі).

Каб палепшыць работу нырак пры ацёках, хворым на гіпер-танію рэкамендавалі чаргаваць праз дзень настоі мачагонных збораў (дадатак 3, зборы 226 — 236), куды пераважна ўваходзяць чабор паўзучы (трава), фенхель звычайны (плады), крапіва двух-домная (лісце), шалфей лекавы (лісце), хвошч палявы (трава), пятрушка агародная (плады), ядловец звычайны (плады), стальнік палявы (карані), бяроза павіслая (пупышкі, лісце) і інш. У комплексным лячэнні хворых на гіпертанію II —III стадыі пры частых гіпертанічных крызах і парушэннях мазгавога кровазвароту, у аднаўленчым перыядзе пасля перанесеных інсультаў выкарыстоўваюцца настоі лекавых раслін, якія расшыраюць вянечныя сасуды, паніжаюць узровень халестэрыну ў крыві, валодаюць гіпатэнзіўным, кроваспыняльным дзеяннем (дадатак 3, зборы 42 — 59, 244 — 246), а таксама стымулююць перыстальтыку кішэчніка (дадатак 3, зборы 174—179) і павялічваюць дыурэз (дадатак 3, зборы 226 — 236).

Пры нервовым знясіленні, якое суправаджаецца няўстойлівым артэрыяльным ціскам, добры эфект дае прыём збораў 1 — 11, 18, 19 (дадатак 3).
Раздражняльным, лёгка ўзбуджальным асобам з няўстойлівай нервовай сістэмай карысна прымаць лячэбныя ванны з лекавай сыравінай (дадатак 4, зборы 1—8) 2—3 разы на тыдзень. Яны супрацьпаказаны пры высокім артэрыяльным ціску.

Пры наяўнасці ў хворага на гіпертанію спадарожных захворванняў (што звычайна і мае месца) рэкамендуем чаргаваць настоі, напрыклад: першы дзень — супрацьгіпертанічны збор (42 — 59, дадатак 3), другі дзень — мачагонны збор (226—236, дадатак 3), трэці дзень — седатыўны збор (1 — 11, дадатак 3), чацвёрты дзень — пячоначны збор (200 — 216, дадатак 3) і г. д. У болынасці хворых пры такім лячэнні ўжо на другім тыдні адзначаецца паступовае паніжэнне артэрыяльнага ціску, нармалізуецца сон, знікаюць раздражняльнасць, галаўны боль. Асабліва эфектыўна ўздзейнічае такое лячэнне на функцыю нырак і печані, водна-салявы абмен.

Частае мочаспусканне, звязанае з мачагонным дзе-яннем траў, спыняецца звычайна на 9 — 10-ы дзень. У адрозненне ад іншых мачагонных сродкаў травы затрымліваюць у арганізме солі калію, так неабходныя асобам з захворваннямі сардэчна-сусудзістай сістэмы. Асаблівасцю дзеяння лекавых раслін з\’яўляецца і тое, што працяглае лячэнне імі не прыводзіць да абяз-воджвання і парушэння водна-салявога абмену ў арганізме: пасля вывядзення лішняй вадкасці з арганізма мачагонны эфект пані-жаецца. На 14—17-ы дзень пасля прыёму раслінных прэпаратаў адзначаецца ачышчэнне скурнага покрыва, знікае сверб, што таксама звязана з вывядзеннем з арганізма шлакаў.

Вось некалькі прыкладаў.

Хворы Л., 42 гады, інжынер. Паступіў на санаторнае лячэнне ў лютым 1986 г. са скаргамі на галаўны боль, бяссонніцу, раздражняльнасць, непрыемныя адчуванні ў вобласці сэрца. Лічыць сябе хворым з 1980 г. Пры паліклінічным абследаванні пастаўлены дыягназ: гіпертанічная хвароба II Б ступені, цэрэбракардыяльная форма. Двойчы лячыўся ва ўмовах стацыянара, аднак істотнага наляпшэння стану не адчуваў.

Пры паступленні ў санаторый-прафілакторый артэрыяльны ціск падняўся да 180/120—190/120 мм рт. сл. Прызначана комплекснае лячэнне, якое ўключала медыкаментозную тэрапію, фіта- і вітамінатэрапію, адпаведную дыету, лячэбную фізкультуру. Ужываліся ў парадку чаргавання супрацьгіпертанічны, мачагонны, вітамінны зборы. На працягу першых двух тыдняў артэрыяльны ціск у хворага ўстойліва трымаўся на ўзроўні 170/120 мм рт. сл.

Было адзначана таксама, што прыём хіміяпрэпаратаў выклікаў павышзнне артэрыяльнага ціску. У сувязі з гэтым мы вымушаны былі адмовіцца ад іх і поўнасцю перайсці на фітатэрапію, у тым ліку прызначэнне цёплых ваннаў (36 °С) з дабаўленнем настояў лекавых раслін. Пачынаючы з трэцяга тыдня ў хворага адзначана паляпшэнне стану здароўя. Павялічыўся сутачны дыурэз, пачаў зніжацца артэрыялыіы ціск. За тры тыдні хворы страціў да 3 кг масы. Нармалізаваўся сон, павысілася працаздольнасць, артэрыяльны ціск знізіўся да 140/80—150/90 мм рт. сл. Хвораму было прапанавана працягваць лячзнне дома пад кантролем урача.

Добрыя вынікі адзначаны пры лячэнні тых, у каго гіпертаніч-ная хвароба спалучаецца з захворваннямі, у аснове якіх ляжаць парушэнні цэнтральнай нервовай сістэмы. Хворы К., 55 гадоў, інжынер, на працягу 10 гадоў пакутуе ад гіпертанічнай хваробы II Б ступені, язвавай хваробы страўніка. Неаднойчы лячыўся ва ўмовах стацыянара. У апошнія гады адзначаў частыя абвастрэнні язвавай хваробы (асабліва вясной і восенню), пагоршыўся сон, узніклі стамляльнасць і раздражняльнасць, пачасціліся гіпертанічныя крызы. Пры паступленні ў саноторый-прафілакторый артэрыяльны ціск вагаўся ў межах 180/120 мм рт. сл., выяўлена балючасць у эпігастральнай вобласці.

Хвораму прызначана комплекснае лячэнне. У якасці фітатэрапеўтычных сродкаў прызначаліся страўнікавы, седатыўны, мача-гонны зборы. Праз тыдзень у хворага ўзмацніліся болі ў эпігастральнай вобласці, якія прайшлі праз некалькі дзён. У наступныя два тыдні палепшыліся апетыт і сон, хворы значна паспакайнеў. Артэрыяльны ціск знізіўся да 140/90 мм рт. сл. Каб пазбегнуць рэцыдываў, хвораму рэкамендавана праводзіць фітатэрапію двойчы на год — вясной і восенню. На працягу некалькіх гадоў ён знаходзіцца пад кантролем урача, працаздольны, актыўны, на здароўе не скардзіцца.

Найболыпы эфект ад фітатэрапіі адзначаўся пры комплексным лячэнні гіпертанічнай хваробы, калі адначасова з ужываннем лекавых раслін прызначаліся водныя працэдуры і лячэбная фізкультура (пасля лячэння ва ўмовах санаторыя-прафілакторыя рэкамендуюцца заняткі ў групах здароўя), садавіна-агароднінная дыета. Лячэнне травамі паляпшае эфект ад выкарыстання медыкаментознай тэрапіі.

Курсы фітатэрапіі пры лячэнні гіпертанічнай хваробы можна праводзіць даволі доўга, з перапынкамі ў 2—3 тыдні праз кожныя паўгода, але абавязкова над кантролем урача.