авторизация  
  навигация  
  Информация к сведению  

  Наша статистика:  
 
     
  МІНЕРАЛЬНЫЯ РЭЧЫВЫ Лекарственные растения » полезные вещества  
Мінеральныя рэчывы ў залежнасці ад іх змяшчэння ў раслінах падзяляюцца на дзве групы — макра- і мікраэлементы. Многія з іх іграюць важную ролю ў жыццядзейнасці арганізма.

Так, медзь удзельнічае ва ўтварэнні рада ферментаў кроваўтварэння, стымулюе выпрацоўку гармонаў гіпофіза. Выяўлена роля медзі ў абяс-шкоджванні таксінаў і выпрацоўцы антыцел, павышэнні ўстойлівасці арганізма да ўздзеяння фактараў знешняга асяроддзя. Цынк у арганізме з'яўляецца актыватарам шэрагу акісляльна-аднаўленчых рэакцый, уваходзіць у састаў ферментаў, што забяспечваюць тканкавае дыханне. Хром у арганізме чалавека ўдзельнічае ў рэгуляцыі метабалізму халестэрыну, актывуе рад ферментаў, спрыяе засваенню глюкозы і падтрымлівае нармальны ўзровень цукру ў крыві.
Магній з'яўляецца састаўной часткай рада ферментаў, неабходны пры перадачы нервовага імпульса, валодае антыспастычным і сасударасшыральным дзеяннем, удзельнічае ў рэгуляцыі халестэрынавага абмену....
просмотров: 290 18 декабря 2008 Подробнее
  Барвенак малы . Лекарственные растения » справочник растений  
РАСЛІНЫ, ЯКІЯ ВЫКАРЫСТОЎВАЮЦЦА ПРЫ САРДЭЧНА-САСУДЗІСТЫХ ЗАХВОРВАННЯХ

Барвенак малы .
Сям'я Кутровыя .


Барвенак малы .


Батанічнае апісанне. Барвенак малы — вечназялёны паўхмыз няк з прамастойным (да 35 см) кветаносным сцяблом і ляжачымі (да 80 см) вегетатыўнымі парасткамі (атожылкамі). Лісты супраціўныя, кароткачаранковыя, эліптычныя, голыя, суцэльнакрайнія, скурыстыя, бліскучыя. Кветкі адзіночныя, размешчаны ў пазухах лістоў. Плод — двухлістоўка. Насенне даўжынёй ...
просмотров: 275 8 декабря 2008 Подробнее
  Хмель звычайны Лекарственные растения » справочник растений  
РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ

Хмель звычайны . Сям'я Тутавыя .


Хмель звычайны

Батанічнае апісанне. Шматгадовая накручастая расліна. Сцябло доўгае, тонкае, пакручастае, чатырохграннае, пустое, да 5 і больш метраў даўжынёй, з вострымі кручкаватымі калючкамі. Лісты супраціўныя, трох-, няцілопасцевыя, доўгачаранковыя, верхнія — чаргаваныя з прылісткамі. Тычынкавыя кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя, у рыхлых мяцёлках, сабраныя ў пазушных суквеццях у выглядзе шыпіак. Песцікавыя кветкі яйкападобныя, сядзячыя ў вуглах лістоў; гэтыя суквецці складаюцца з буйных прыкветкаў, у вуглах якіх...
просмотров: 254 8 декабря 2008 Подробнее
  Сінюха блакітная . Лекарственные растения » справочник растений  
РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ

Сінюха блакітная . Сям'я Сінюхавыя .


Сінюха блакітная .

Батанічнае апісанне.
Шматгадовая травяністая расліна. Сцябло прамастойнае, слабагалінастае ўверсе, цыліндрычнае, да 90 см вышынёй. Лісты няпарна-перыстыя, ніжнія чаранковыя, верхнія сядзячыя. Кветкі двухполыя, сінія, радзей белыя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Плод — шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені — ліпені....
просмотров: 225 8 декабря 2008 Подробнее
  Мята перцавая Лекарственные растения » справочник растений  
РАСЛІНЫ 3 ЗАСПАКАЯЛЬНЫМ I АБЯЗБОЛЬВАЛЬНЫМ ДЗЕЯННЕМ

Мята перцавая
Сям'я Губакветныя

Мята перцавая


Батанічнае апісанне. Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 1 м, з галінастым гарызантальным карэнішчам. Сцябліны галінастыя, чатырохгранныя, чырванаватыя. Лісты супраціўныя, кароткачаранковыя, падоўжана-яйкападобныя, з краёў вострапілаватыя, з абодвух бакоў пакрытыя эфіраалейнымі залозкамі, зверху цёмна-зялёныя, знізу больш светлыя. Кветкі дробныя, у кальчаках, сабраныя на ...
просмотров: 242 8 декабря 2008 Подробнее
Назад 1 2 3 4 5 6 7 Далее
 
   
 
КОНСУЛЬТАЦИИ ВРАЧА на портале x-medical.ru !
Разработка сайтов, обучение SEO, поисковое продвижение.
Прокат и аренда автомобилей.